Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі віртуальны праект Gurt GukAI прадстаўляе альбом «Беларускамоўнае. Песні ў эміграцыі»

12.08.2026 09:49
Ідэя — паказаць, як па-рознаму можа гучаць беларуская мова.
  ,  -
Ідэя — паказаць, як па-рознаму можа гучаць беларуская моваGurt GukAI

Беларускі віртуальны праект Gurt GukAI прадстаўляе альбом «Беларускамоўнае. Песні ў эміграцыі» — мультыжанравы рэліз, які свядома паказвае: беларуская мова можа гучаць сучасна, смела і ў любых музычных стылях.

Gurt GukAI  гэта віртуальны незалежны музычны праект, у назве якога спалучаюцца два сэнсы: беларускае «гукай» («заві, кліч») і «гук AI» як адсылка да выкарыстання сучасных тэхналогій і штучнага інтэлекту.

Праект выкарыстоўвае і аб’ядноўвае розныя галасы, жанры і мастацкія падыходы, ствараючы адкрытую эксперыментальную прастору. Ідэя  паказаць, як па-рознаму можа гучаць беларуская мова. Гэта пра разнастайнасць  і пра тое, што беларуская мова не абмяжоўвае, а адкрывае магчымасці, пішуць у прэс-рэлізе стваральнікі праекта.

Разам з альбомам на платформе таксама ўжо даступныя асобныя сінглы праекта на розных мовах  у тым ліку рускія кампазіцыі, англамоўны country-blues, а таксама пераклады беларускіх песень і паэтычных тэкстаў на чэшскую мову, створаныя як культурны мост для беларусаў у Чэхіі.

паводле прэс-рэлізу/ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры