Гэтая гісторыя добра вядомая не толькі беларусам – сталінскія рэпрэсіі, страта блізкіх, дэпартацыя, страх перад сістэмай. Жыццё чалавека, лёс якога можа быць вырашаны некалькімі радкамі на паперы. Гэта частка агульнай гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — у тым ліку беларусаў і палякаў.
Беларускі Тэатр «Прыехалі» паказаў у беластоцкім «Nie Teatry» эмацыйны аповед пра дыктатараў і дыктатуру, але таксама стойкасць і выжыванне простых людзей. Спектакль паўстаў на аснове аповесці Сашы Філіпенкі, а рэжысёрам спектакля з'яўляецца Аляксандр Енджэеўскі:
— Гэта спектакль пра чалавечы лёс і выпрабаванне. Праз гісторыю Таццяны Аляксандраўны, якая перажыла сталінскія рэпрэсіі, і маладога Аляксандра спектакль злучае мінулае і сучаснасць. Спектакль пра тое, што ўсе людзі дзеляцца на добрых і злых, тых, якія нясуць дабрыню не гледзячы ні на што і тых, якія шкодзяць, памагаюць дыктатарам. Спектакль, хаця распавядае пра сталінскія рэпрэсіі актуальны і сёння і будзе актуальны да той пары, пакуль ёсць у гэтым свеце дыктатары, пакуль ёсць дабро і зло. Два героі, якія сустракаюцца ў спектаклі; яна - расказвае, як было ў 1937 г, а ён - жыве ў сучасным часе і свае эмоцыі распавядае праз прызму таго, што адбываецца ў дадзены момант у Беларусі.
Спектакль «Чырвоны крыж»
Спектакль паказаны на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Тэатр «Прыехалі» быў створаны ў Беластоку беларускімі артыстамі Аляксандрам Енджэеўскім і Настассяй Суханосік. На радзіме яны займаліся тэатральным мастацтвам ў Гродзенскiм Тэатры Лялек, стваралі спектаклі і працавалі ў прафесійным тэатральным асяроддзі.
Анна Пятроўская