Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве кінапаказам ушануюць памяць Юрыя Хашчавацкага. Уваход вольны

06.10.2026 07:23
Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі. Пасля паказу адбудзецца дыскусія з калегамі рэжысёра.
 .
Юрый Хашчавацкі.Фота: kinote.info.

У чацвер, 8 кастрычніка, а 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura пакажуць дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага «Багі сярпа і молата» (Польшча, 2000, 52 хвіліны). Вечар будзе прысвечаны памяці беларускага рэжысёра, крытыка рэжыму Лукашэнкі, які памёр 23 ліпеня 2026 года.

Кіраўніца праекта «Дыялог праз фільм», прадзюсарка Дарота Рашкоўская, якая супрацоўнічала з Хашчавацкім, запрашае на паказ:

— Юрый меў творчую смеласць каментаваць змены ў сістэме і сучаснасць, быў вельмі праніклівым дакументалістам. Таму мне здаецца, што смеласць, з якой ён выказваўся ў сваіх фільмах, і сёння застаецца актуальнай і можа нас натхніць.

Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі. Пасля паказу адбудзецца дыскусія з прадзюсарам Станіславам Кшэміньскім і кіраўніцай вытворчасці фільма Аленай Пэтлярскай, якія шмат гадоў супрацоўнічалі з рэжысёрам.

Уваход вольны, але бясплатны квіток трэба атрымаць у касе кінатэатра.

эж

Памёр вядомы рэжысёр-дакументаліст Юрый Хашчавацкі

23.07.2026 18:17
Юрый Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы з якіх — «Звычайны прэзідэнт».