Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выбралі найлепшую песню часоў Польскай Народнай Рэуспублікі (ВІДЭА)

20.10.2026 20:03
У 1964 годзе гэты твор пакарыў гледачоў на міжнародным фестывалі ў Сопаце.
Ewa Demarczyk (1941-2020) była nazywana Czarnym Aniołem Piosenki
Ewa Demarczyk (1941-2020) była nazywana "Czarnym Aniołem Piosenki"Cezary Langda/PAP/CAF

Музей гісторыі Польшчы правёў у сеціве апытанне, падчас якога прапанавалася выбраць найлепшую песню часоў Польскай Народнай Рэспублікі.

У фінал выйшлі два вядомыя польскія творы: Grande Valse Brillante Эвы Дэмарчык і Dziwny jest ten świat Часлава Немэна. У выніку песня Дэмарчык атрымала 55% галасоў, а твор Немэна — 45%.

— Эва Дэмарчык была адной з самых вядомых постацяў польскай музычнай сцэны. Яе інтэрпрэтацыя Grande Valse Brillante на словы Юльяна Тувіма і музыку Зыгмунта Канечнага пакарыла слухачоў сваёй сілай, адметным голасам і тэатральным выкананнем, — напісалі арганізатары конкурсу.

У 1964 годзе твор у выкананні Эвы Дэмарчык пакарыў гледачоў на міжнародным фестывалі ў Сопаце.

вс