Беларуская Служба

Польская чыгунка да трох павялічвае спалучэнні паміж Варшавай і Брэстам

29.10.2019 17:25
Цяпер з польскай сталіцы ў горад на Бугу ходзіць адзін цягнік.
PKP Intercity to spółka akcyjna grupy PKP, obsługująca kolejowe dalekobieżne przewozy pasażerskie
PKP Intercity to spółka akcyjna grupy PKP, obsługująca kolejowe dalekobieżne przewozy pasażerskiefot. Bardrock/CC

Польская чыгунка да трох павялічвае пасажырскія спалучэнні з беларускім Брэстам. Расклад руху цягнікоў складзены такім чынам, каб былі стыкоўкі з пасажырскімі складамі, якія ідуць на Мінск і на Маскву, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Цяпер з польскай сталіцы ў горад на Бугу ходзіць адзін цягнік. У Брэсце пасля мытна-пашпартнага кантролю пасажыры робяць перасадку на іншы цягнік, які следуе ў Мінск. Дзякуючы стыкоўцы грамадзяне маюць магчымасць даволі хутка і выгодна дабрацца з адной сталіцы ў іншую. Змены будуць уведзеныя ў зімовы расклад руху цягнікоў 15 снежня.

Але гэта не канец зменаў на польскай чыгунцы. На жалезныя магістралі краіны ўваходзяць новыя чыгуначныя перавозчыкі. У прыватнасці, аўстрыйская чыгунка разам з польскай адкрываюць новы маршрут Грац – Пшэмысль праз Вену, Катавіцы і Кракаў. У сваю чаргу на трасе з Прагі ў гарадок Масціска, размешчаны на мяжы Польшчы і Украіны, праз Астраву, Кракаў і Пшэмысль пачне курсіраваць цягнік прыватнай чэшскай кампаніі RegioJet.

Увогуле, чэшскія прыватныя чыгуначныя перавозчыкі даволі актыўна пачынаюць асвойваць польскі рынак пасажырскіх перавозак. Так, з 20 снежня цягнік кампаніі Leo Express спалучыць польскі Уроцлаў і Прагу. З 2018 года пасажырскі склад Leo Express ходзіць на трасе Прага – Катавіцы – Кракаў. У снежні частата курсіравання на гэтай трасе павялічыцца з двух да чатырох разоў у тыдзень, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

на фота: цягнік польскай дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity