Беларуская Служба

Украінцы – рухавік польскай гаспадаркі

31.10.2019 12:51
Мігранты з-за ўсходняй мяжы даклалі да польскага ВУП каля 2,5%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

На працягу пяці гадоў імігранты з-за ўсходняй мяжы даклалі да росту ВУП не на шмат менш, чым маладыя палякі, якія распачалі працу. Нягледзячы на гэта, Польшча замала клапоціцца пра тое, каб іх затрымаць, піша «Rzeczpospolita».

З 2014 году польская гаспадарка вырасла на 22%. Калі б не масавы наплыў імігрантаў з Украіны, гэты рост быў бы выразна меншым. Украінцы даклалі да польскага ВУП каля 2,5%. Роля, якую яны адыгралі ў польскай гаспадарцы, была асабліва вялікая ў 2018 годзе, калі змяншалася колькасць працаздольных палякаў.

Адначасова бачна, што цяпер Польшча не можа разлічваць на такі наплыў мігрантаў, як да гэтага часу. Ужо ў 2018 годзе, упершыню з 2014 году, тэмп росту зменшыўся. На гэта паўплывала паляпшэнне эканамічнай сітуацыя ва Украіне. Не спрыяе і нестабільная сітуацыя большасці імігрантаў, якія працуюць у Польшчы.

Пра нестабільнасць можа сведчыць, між іншым, той факт, што ў некаторых ваяводствах замежнікі чакаюць легелізацыйныя дакументы нават больш за год.

ав