Беларуская Служба

У Польшчы попыт на паслугі перавозчыкаў настолькі вялікі, што катастрафічна не хапае кіроўцаў

09.11.2019 17:21
Кампаніі, якія яшчэ нядаўна былі канкурэнтамі, абʼядноўваюць сілы: калі, напрыклад, хтосьці заказвае таксі адной фірмы, прыязджае машына іншай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Попыт на паслугі перавозчыкаў настолькі вялікі, што катастрафічна не хапае кіроўцаў, – паведамляе газета Rzeczpospolita. Пры гэтым выданне дадае, што са студзеня будзе яшчэ горш. «Часы, калі таннае таксі або аўтамабіль Uber пад'язджаў праз некалькі хвілін пасля выкліку, сыходзяць у гісторыю», – піша журналіст. У кожным вялікім горадзе Польшчы не хапае прынамсі некалькіх тысяч кіроўцаў. Што да ўсяго сектара перавозак, у тым ліку і грузавых, то праз два гады дэфіцыт кіроўцаў дасягне 200 тысяч.

Эксперты ўпэўнены, што недахоп кіроўцаў ударыць па кішэнях кліентаў, паколькі немагчыма будзе доўга ўтрымліваць цэны. У той жа час, каб задаволіць попыт, які расце, на перавозачныя паслугі, кампаніі, якія яшчэ нядаўна былі канкурэнтамі, абʼядноўваюць сілы: калі, напрыклад, хтосьці заказвае таксі адной фірмы, прыязджае машына іншай.

вс