Беларуская Служба

«Белавія» мяняе бізнес-мадэль

12.11.2019 17:19
Хутчэй за ўсё «Белавія» хоча ісці шляхам латвійскай авіякампаніі AirBaltic, якая з’яўляецца ідэальным прыкладам гібрыдных авіяліній. 
Бартавы персанал авіякампаніі «Белавія»фота: belavia.by

Партал rynek-lotniczy.pl, які з’яўляецца рэсурсам, прысвечаным грамадзянскай авіяцыі, піша пра беларускую авіякампанію «Белавія». У гэтым не было б нічога дзіўнага, калі б не той факт, што «Белавія» рэдка згадваецца на сайце.

Дык вось, рэсурс піша пра тое, што «Белавія» мяняе бізнес-мадэль і хоча быць авіякампаніяй, якая спалучае рысы традыцыйных і нізкатарыфных авіяліній.

Паводле партала, хутчэй за ўсё «Белавія» хоча ісці шляхам латвійскай авіякампаніі AirBaltic, якая з’яўляецца ідэальным прыкладам гібрыдных авіяліній. Сёння AirBaltic мае нізкі кошты функцыянавання, хоць і прапануе намнога шырэйшыя паслугі ў параўнанні з лоўкостамі, напрыклад, мае бізнес-клас і праграму лаяльнасці, чытаем на старонках парталу rynek-lotniczy.pl.

вс