Беларуская Служба

Надыходзіць адчувальнае павышэнне цэн у Польшчы

25.11.2019 14:26
На пачатку 2020 году надыдзе хваля дарагавізны.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Найбольш па гаманцу ўдараць аплаты за смецце. Кошт вывазу смецця ў розных мясцовасцях вырасце ад 50 да 100%. Але ў спісе таго, што падаражэе, апынецца значна больш рэчаў, піша Gazeta Wyborcza.

Напэўна вядома, што чакаецца рост цэн на электраэнергію. Неафіцыйна вядома, што энергетычныя кампаніі хочуць павысіць цэны на 30-40%. Гэта азначае, што рахункі індывідуальных кліентаў вырастуць на 10-12%. Рост цаны на энергію азначае рост цэн на тавары і паслугі.

Чарговы рост цэнаў тычыцца прадуктаў харчавання, якія, дарэчы, раслі і ў гэтым годзе. З новага году ўверх ідуць акцызы на алкаголь і цыгарэты – на 10%. Даражэюць таксама паслугі. Кошт прыватнага візіту ў лекараў расце з году ў год на 6,2% прац., парыкмахера і касметолага – на 5,5%. Многія эксперты пераконваюць, што гэта толькі пачатак росту цэнаў.

Са станоўчых момантаў можна назваць тое, што з новага году павялічыцца мінімальны заробак палякаў – на 350 злотых (81 еўра) да 2600 злотых (605 еўра). Бацькі дзяцей маюць 500 злотых на дзіця, пенсіянеры – 13-ю пенсію, малыя фірмы меншыя сацыяльныя аплаты на працягу трох гадоў. З кастрычніка ўсе палякі плацяць на 1% ніжэйшыя падаткі.

ав