Індэкс PMI выражаецца ў балах. Каэфіцыент вышэй за 50 балаў паказвае на прагназаванае паляпшэнне. Падзенне гэтага каэфіцыента ніжэй за 50 – сігнал, што прадпрымальнікі чакаюць абвастрэння сітуацыі.
Галоўны эканаміст Моніка Куртэк з Паштовага банку (Bank Pocztowy) тлумачыць, што 47 балаў за студзень выклікана спадзяваным пагаршэннем на рынку працы:
- Пачатак 2020 году, на жаль, нясе з сабой пагаршэнне настрояў прадпрымальнікаў. Гэтае пагаршэнне, найперш звязанае з чаканым буйным скарачэннем занятасці ў прамысловай галіне.
Моніка Куртэк дадала, што ёсць сігналы, якія сведчаць пра магчымае паляпшэнне сітуацыі ў бліжэйшыя месяцы:
- Тэмп змяншэння колькасці заказаў вялікі, аднак і так самы малы за перыяд ад жніўня 2019 г. Колькасць новых кантрактаў таксама падае, але бачныя пэўныя паказнікі стабілізацыі. Самае галоўнае, што чаканні і прагнозы прадпрымальнікаў на гэты год у агульным выніку аптымістычныя. І магчыма, што ў наступныя месяцы індэкс PMI павысіцца.
Індэкс PMI паказвае, які быў узровень аптымізму прадпрымальнікаў у дадзеным месяцы ў параўнанні з папярэднім месяцам. Дадзеныя збіраюцца на аснове апытання прадпрымальнікаў. У Польшчы анкеты запаўняюць 200 прадпрыемстваў з прамысловага сектара. Пры выбары прадпрымальнікаў улічваецца маштаб вытворчасці і колькасць работнікаў на дадзеным прадпрыемстве.
Найбольш важныя эканамічныя паказчыкі, якія ўключаны ў індэкс PMI для прамысловасці гэта: новыя заказы, вытворчыя выдаткі, занятасць, прадукцыя на складах, цэны на гатовую прадукцыю, тэрміны паставак.
яс