У 2019 годзе польскія кінатэатры наведалі больш за 60 мільёнаў гледачоў. Агульная сума ад продажу білетаў зашкальвае – 1 млрд 130 млн злотых (265 млн еўра). За мінулы год польскія кінатэатры паказалі 1100 новых кінастужак. Каментуе Павел Раховіч, спецыяліст па эканамічных пытаннях газеты «Rzeczpospolita»:
- У васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя ў польскім кіно сталі паказваць аголеных акцёраў, але не таму, што палякам гэта вельмі падабаецца, а таму, каб кінапрадукцыя стала зарабляць, прыносіць фінансавыя карысці – хтосьці стаў думаць фінансавымі катэгорыямі. А сёлета было некалькі новых фільмаў, якія прыцягвалі хутчэй не аголеным целам, а царкоўнай расай. Адна толькі польская кінастужка «Духавенства» прыцягнула мільёны гледачоў. А калі казаць пра фінансавыя вынікі кінатэатраў, то мне падаецца, што акрамя квіткоў яшчэ больш выдаткоўваем на чыпсы, папкорн, напоі і шматлікія гаджэты.
У рэпертуары польскіх кінатэатраў даволі вялікую частку складае польская кінапрадукцыя. Гэта паказвае, што польскае кіно мае сваіх прыхільнікаў у краіне і кінавытворчы бізнес становіцца ўсё больш прыбытковым у Польшчы.