Беларуская Служба

Ці танная нафта прытармозіць зялёную трансфармацыю?

11.03.2020 14:20
Агенцтва Блумберг падкрэслівае, што пацерпяць бюджэты нафтавых канцэрнаў, а гэта ўдарыць у амбітныя планы інвестыцый у чыстую энергію.
 .
Здабыча нафты. Ілюстрацыйны здымакptra/pixabay.com/CC0

Ці танная нафта прытармозіць зялёную трансфармацыю? – пытаецца Dziennik Gazeta Prawna. Падзенне цэн на нафту ў даўжэйшай перспектыве з’яўляюцца пазітыўным штуршком для аховы клімату, паколькі на фоне нестабільнага нафтавага рынку зялёныя тэхналогіі могуць атрымліваць давер інвестараў – пераконвае частка экспертаў. Усё ж ёсць боязі, што нізкія цэны паліва будуць заахвочваць да яго большага спажывання.

Агенцтва Блумберг падкрэслівае, што пацерпяць бюджэты нафтавых канцэрнаў, а гэта ўдарыць у амбітныя планы інвестыцый у чыстую энергію.

Польскі нафтавы сектар запэўнівае, што плануе працягваць дзейнасць на карысць зялёнай трансфармацыі нягледзячы на праблемы – гаворыць старшыня Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасці і гандлю Лешак Вівала. Ён зазначае, што нізкія цэны нафты ў першую чаргу ўдараць у суб’екты, якія займаюцца здабычай сыравіны.

ав