Беларуская Служба

Эпідэмія каранавіруса пазбавіць польскі рынак працы замежных работнікаў

18.03.2020 15:36
Замежнікі-кантрактнікі стануць першай вялікай групай, якая адчуе сурʼёзныя наступствы «каранавіруснага крызісу».
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePixabay

Замежнікі-кантрактнікі стануць першай вялікай групай, якая адчуе сурʼёзныя наступствы «каранавіруснага крызісу», – мяркуе Rzeczpospolita. Канчаткова гэта акажа негатыўны ўплыў на польскую эканоміку.

Значная частка работнікаў з-за мяжы вырашыць вярнуцца дадому і там перачакаць крызіс, але калі складаная сітуацыя завершыцца, то не ўсе вернуцца ў Польшчу. Ім давядзецца пачынаць усё спачатку, таму многія выбяруць багацейшую Германію. Польская эканоміка атрымае задышку і страціць значную частку рук.

Каб гэтага не было, неабходна неадкладна змяніць нарматыўныя акты і павялічыць тэрмін легальнага прабывання іншаземцаў у Польшчы.

У апошнія дні СМІ прасоўваюць ідэю наконт таго, каб дазволіць прадоўжыць візы замежнікам, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы і якія павінны пакінуць тэрыторыю краіны да канца тэрміну дзеяння, каб атрымаць новы дакумент.

Іх знаходжанне ў Польшчы можа стаць ключавым для стымулявання росту эканомікі, інфармуе газета.

яс