Беларуская Служба

«Лукашэнка выдатна ўсведамляе, якую краіну ён зляпіў за чвэрць стагоддзя»

04.04.2020 10:17
Лукашэнка не ўводзіць жорсткіх мер у барацьбе з каранавірусам таму, што «ўсе гэтыя каранціны прывядуць да нацыянальнай катастрофы».
Аўдыё
  • Лукашэнка не ўводзіць жорсткіх мер у барацьбе з каранавірусам таму, што «ўсе гэтыя каранціны прывядуць да нацыянальнай катастрофы»
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Свет змагаецца з эпідэміяй каранавіруса. Большасць краін аб’явілі каранцін і закрылі свае межы. Беларусь гэтага не зрабіла, а кіраўнік краіны лічыць, што праблемы не існуе. Больш за тое, Лукашэнка падсмейваецца з эпідэміі, называючы сур’ёзнае захворванне «звычайна прастудай». Пра тое, што чакае Беларусь, Польшчу і свет пасля эпідэміі ў грамадскім і эканамічным кантэксце мы гутарым з эканамістам і сацыёлагам Міхасём Залескім.

Паводле спецыяліста, падобныя захады як каранцін патрабуюць немалых выдаткаў, а на гэта ў афіцыйнага Мінска няма грошай. «Лукашэнка выдатна ўсведамляе, якую краіну ён зляпіў за чвэрць стагоддзя», – кажа Міхась Залескі. Ён падкрэслівае, што Лукашэнка не ўводзіць жорсткіх мер таму, што «ўсе гэтыя каранціны прывядуць да нацыянальнай катастрофы». Спецыяліст зазначае, што ўжо цяпер ідзе «катастрафічны і хуткі абвал сусветнай эканомікі», а будзе яшчэ горш.

З Міхасём Залескім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл