Беларуская Служба

PGNiG выявіла новыя радовішчы газу на поўдні Польшчы

11.08.2020 17:12
Паводле кампаніі, адкрыццё новых радовішчаў газу мае вялікае значэнне для энергетычнай бяспекі Польшчы.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG) Ежы Квяціньскі(Jerzy Kwieciński) заявіў, што з новых газавых радовішчаў, выяўленых у гміне Вёнзавніца (Wiązownica) ў Падкарпацкім ваяводстве, можна будзе атрымаць да 5 мільёнаў кубічных метраў высокаметанічнага газу ў год. Радовішчы знаходзяцца ля вёскі Вулька Запалоўска (Wólka Zapałowska) недалёка ад Яраслава(Jarosław).

Старшыня PGNiG Ежы Квяціньскі, які быў госцем Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, заявіў, што адкрыццё новых радовішчаў газу мае вялікае значэнне для энергетычнай бяспекі Польшчы:

- Гаворка ідзе пра тое, каб Польшча мела як найбольш уласнага газу. Цяпер спажыццё газу ў краіне складае каля 20 мільярдаў кубічных метраў. Адна пятая – гэта газ дабыты ў Польшчы. Самае важнае, што мы надалей выяўляем новыя радовішчы, або вяртаемся да старых. Гэта сведчыць пра газавы патэнцыял на Падкарпацці і дае надзею на тое, што зможам карыстацца ім таксама цягам бліжэйшых гадоў.   

Акрамя Падкарпацця, найбольшыя радовішчы прыроднага газу знаходзяцца тэрыторыі Любускага, Вялікапольскага, Ніжнсілезкага і Заходняепаморскага ваяводстваў.
Польская нафта-газавая кампанія працягвае пошук радовішчаў прыроднага газу на тэрыторыі ўсяе Польшчы.

аз