X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Улады выдзяляць мільёны злотых для былых саўгасаў

20.10.2020 16:11
Муніцыпалітэты павінны атрымаць першыя сродкі з новай праграмы дзяржаўнай дапамогі ў снежні бягучага году.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:majgot/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады выдзеляць 250 мільёнаў злотых з Фонду супрацьдзеяння COVID-19 муніцыпалітэтам, у якіх у часы ПНР існавалі дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (поль. Państwowe Gospodarstwo Rolne - PGR). Гэта прадугледжвае праект пастановы Савета міністраў. Грошы павінны быць пералічаныя на рахункі мясцовых органаў улады ў снежні 2020 года. Мэта праекта - падтрымка мясцовых інвестыцый.

Пра праграму дапамогі вёскам, жыхары якіх у часы ПНР працавалі ў дзяржаўных сельгасах, у сярэдзіне верасня паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду казаў пра тое, што жыхары ўсіх польскіх вёсак павінны мець аднолькавыя шанцы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра сёлы, якія страцілі ў выніку трансфармацыі.

У панядзелак быў апублікаваны праект рэзалюцыі Савета міністраў па гэтай справе. Згодна з прапановай, дадатковая фінансавая падтрымка ў памеры 250 мільёнаў злотых будзе выдзелена з Фонду супрацьдзеяння COVID-19. Праект ахоплівае каля 600 муніцыпалітэтаў па ўсяе Польшчы.

Грошы будуць накіраваны на канкрэтныя інвестыцыі, прапанаваныя мясцовымі ўрадамі.

Кожная гміна зможа падаць максімум тры заяўкі на падтрымку максімум трох інвестыцый. Кошт адной інвестыцыі не можа быць меншым, чым 50 тысяч злотых і большы за 5 мільёнаў злотых. Акрамя таго, агульны кошт інвестыцый, калі муніцыпалітэт падасць больш за адну заяўку, не можа перавышаць 5 мільёнаў злотых.

У прыватнасці грошы будуць накіраваныя на будаўніцтва каналізацыйнай сеткі і дарожнай інфраструктуры, будаўніцтва цэнтраў, якія дазваляюць інтэграваць і актывізаваць мясцовых жыхароў, а таксама на экалагічную мадэрнізацыю будынкаў.

Аўтары праекта нагадваюць, што пасля ліквідацыі саўгасаў, у навакольных вёсак беспрацоўе раптоўна павялічылася, што мела ключавы ўплыў на адмоўнае сацыяльнае становішча мясцовых жыхароў. Шматгадовая недагляд і адсутнасць дапамогі з боку дзяржавы паглыбілі эканамічную дэградацыю гэтых раёнаў. Таму наступствы эпідэміі COVID-19 могуць быць тут таксама больш балючыя, чым у іншых рэгіёнах краіны.

Аўтары праекта спадзяюцца, што прапанова будзе супрацьдзейнічаць сацыяльнай няроўнасці і спрыяць стварэнні сацыяльнай інфраструктуры і паляпшэнні якасці жыцця жыхароў.

Праект рэзалюцыі, які прадугледжвае падтрымку для былых дзяржаўных сельгасаў, быў апублікаваны 29 гадоў пасля прыняцця закона, які ліквідаваў дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў Польшчы.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі