Беларуская Служба

Пакуль Польшча гандлюецца з ЗША, Румынія ўжо дамовілася пра будаўніцтва АЭС

16.12.2020 13:29
Цяперашнія захады Бухарэста нагадваюць намаганні Варшавы па павелічэнні прысутнасці амерыканцаў у абаронным, інфраструктурным і энергетычным сектарах Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ricochet64/ Shutterstock

Будаўніцтва АЭС гэта – пачатак больш шырокага супрацоўніцтва ЗША з Румыніяй. Польшча працягвае весці перамовы далей, пішуць на інтэрнэт партале biznesalert.pl.

Выконваючы абавязкі прэмʼер-міністра Румыніі сустрэўся з паслом ЗША ў Бухарэсце і старшынём «Эксімбанка» Румыніі, каб падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве над чарнавым праектам пабудовы АЭС.

Тэмай перамоў прэмʼер-міністра Ніколаэ Чукэ з паслом ЗША і старшынёй «Эксімбанка» стала супрацоўніцтва ў гэтай сферы, у абаронным і эканамічным сектарах з асаблівай увагай да ініцыятывы «Трохмор’я». Румыны адзначылі важнасць праекту чыгуначных перавозак з Канстанцыі ў Гданьск Rail2Sea і павышэння мабільнасці сіл НАТА на ўсходнім флангу», а таксама пракладкі шашы Via Carpatia.

Цяперашнія захады Бухарэста нагадваюць намаганні Варшавы па павелічэнні прысутнасці амерыканцаў у абаронным, інфраструктурным і энергетычным сектарах Польшчы. Вядуцца перамовы аб стварэнні фінансавай мадэлі будаўніцтва польскай АЭС, да чаго могуць далучыцца і ЗША. Прапанова аб фінансавай мадэлі можа быць прадстаўлена ў 2021 годзе і будзе падобна на рашэнне, якое выкарыстоўваецца ў чарнавым праекце АЭС у Румыніі. Палякі таксама разлічваюць на амерыканскую падтрымку праектаў, у тым ліку з выкарыстаннем фонду «Трохмор’я», ініцыятывы, якую калісь стваралі Харватыя і Польшчай з мэтай ліквідацыі адставання інтэграцыйных працэсаў дзяржаў Еўрапейскага Звязу з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пра прыцяганне амерыканцаў у Румынію і Польшчу пісалі на партале biznesalert.pl.

эж