Беларуская Служба

Польскі НПЗ у Літве і Украіну звязаў новы маршрут у абыход Беларусі

30.12.2020 14:17
Orlen паведамляе, што першы транспарт нафтапрадуктаў з НПЗ у Мажэйках ва Украіну па новым маршруце ўжо адбыўся.
НПЗ у МажэйкахФота: Pete ButtigiegFoto: PAP/EPA/CJ GUNTHER

Літоўскі нафтаперапрацоўчы завод у Мажэйках, які належыць польскаму нафтагазаваму канцэрну Orlen, мае новае чыгуначнае злучэнне з Украінай праз Польшчу, пішуць на інтэрнэт партале energetyka24.com. Новы чыгуначны маршрут стаў альтэрнатывай шляху, які праходзіць праз Белаурсь.

Orlen паведамляе, што першы транспарт нафтапрадуктаў з НПЗ у Мажэйках ва Украіну па новым маршруце ўжо адбыўся.

Аўтары парталу нагадваюць, што сёлета ў лютым было таксама адкрыта адноўленае чыгуначнае злучэннем паміж літоўскімі Мажэйекамі і латвійскім Рэнге. Гэты амаль 20-кіламетровы адрэзак чыгункі дазваляе пастаўляць прадукцыю з НПЗ у Мажэйках на латвійскі і эстонскі рынак.

Завод у Мажэйках, які належыць Orlen Lietuva, зʼяўляецца адзіным нафтаперапрацоўчым заводам у краінах Балтыі. «Кампанія застаецца важнай часткай групы, забяспечваючы пастаўкі нафтапрадуктаў на рынкі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Польшчы. Гэта таксама адзін са слупоў Orlen Capital Group, які прыносіць прыбытак і істотна ўмацоўвае энергетычную бяспеку ўсяго рэгіёну», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні карпарацыі.

Нафтаперапрацоўчы завод у Мажэйках мае вялікае значэнне і для літоўскай эканомікі. Гэта найбуйнейшая ў краіне кампанія, якая наймае каля 1,5 тыс. работнікаў, з якіх больш за 90% – жыхары Мажэяк і навакольных вёсак. Гэта таксама найбуйнейшы ў Літве экспарцёр і падаткаплацельшчык, на які прыпадае 15% паступленняў у бюджэт Літвы. Пра новы маршрут дастаўкі нафтапрадуктаў з Літвы ва Украіны ў абыход Беларусі пісалі на партале energetyka24.com.

эж