У грамадскім транспарце Варшавы з'явіцца інфармацыя пра Дзень Годнасці — акцыю салідарнасці з Беларуссю, якая адбудзецца 9 жніўня. Паведамленні будуць транслявацца ў аўтобусах, трамваях і метро польскай сталіцы з 5 па 9 жніўня. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі.
Ініцыятыву падтрымала мэрыя Варшавы пасля звароту намесніка кіраўніцы АПК, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі пры садзейнічанні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.
Арганізатары адзначаюць, што інфармацыйная кампанія павінна нагадаць жыхарам і гасцям польскай сталіцы пра падзеі 2020 года ў Беларусі і працяг барацьбы беларусаў за свабоду і дэмакратыю.
Раней паведамлялася, што 9 жніўня з 18:00 да 24:00 фасад Палаца культуры і навукі ў Варшаве будзе падсвечаны ў бел-чырвона-белых колерах у знак салідарнасці з беларусамі.
эж