Беларуская Служба

2020 быў найгоршым годам для нямецкага ўрада

31.12.2020 12:06
Канцлер Нямеччыны ацаніла 15-годдзе свайго кіравання Нямеччына.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Markus Schreiber / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Эпідэмія кранавіруса прычынілася да таго, што 2020 быў найгоршым годам у маім 15 годдзі на чале ўраду, падкрэсліла канцлер Германіі Ангэля Меркель. Гэтыя словы прагучалі ў яе навагоднім тэлевізійным звароце да народу. Што яшчэ прагучала ў віншаванні лідара Нямеччыны?

У навагоднім пасланні Ангела Меркель заявіла, што барацьба з пандэміяй "стала палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай праблемай стагоддзя".

Кіраўнік урада Германіі папярэдзіла, што гэты "гістарычны крызіс", звязаны з каранавірусам, можа працягвацца да 2021 года, нягледзячы на велізарныя надзеі звязаныя з вакцынацыяй.

Гэта, хутчэй за ўсё, апошні навагодні зварот кіраўніка нямецкага ўрада. Меркель, якая скончыла свой чацвёрты тэрмін у гэтым годзе, не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера пасля восеньскіх выбараў у Бундэстаг.

- Думаю, я не перабольшваю, калі скажу: за апошнія 15 гадоў мы ніколі не лічылі стары год такім складаным і ніколі, нягледзячы на ўсе нашы клопаты і сумневы, мы не чакалі новы год з такой вялікай надзеяй, - прызналася Меркель.

Нямецкая канцлер заклікала суайчыннікаў быць дысцыплінаванымі ў барацьбе з пандэміяй, адначасова крытыкуючы тых, хто ігнаруе пагрозу. Тэорыі змовы не толькі ілжывыя і небяспечныя, але і цынічная жорсткія ў адносінах да гэтых людзей, падкрэсліла Ангела Меркель.

З пачатку пандэміі ў Германіі дыягназавана больш за 1,6 мільёна выпадкаў заражэння каранавірусам. Да гэтага часу ў Германіі ад Covid-19 загінула 32 000 чалавек.

юл