X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча становіцца прамысловым хабам для Цэнтральнай Еўропы

22.02.2021 15:45
Польскі ўрад абвясціў праграму шырокіх прамысловых інвестыцый. Варшава робіць стаўку на электрамабільнасць. 
Аўдыё
  • Польшча прыцягвае інвестыцыі ў вытворчасць электар аўтамабіляў
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Thanks for your Like • donations welcome from Pixabay/CC0

У 2021 годзе ў Польшчы аднавіўся рост прамысловай вытворчасці. Добрыя вынікі мае аграрны сектар.

У апошнія дні Польшчы ўдалося прыцягнуць шэраг важных інвестараў у краіну. У Гданьску шведская кампанія Northvolt пачынае рэалізацыю буйной інвестыцыі – будаўніцтва фабрыкі акумулятараў. Шведская фірма інвесціруе ў Польшчу 200 мільёнаў долараў. Гданьск стане важным пунктам на індустрыяльнай мапе Польшчы, зазначыў польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

- Гэтая новая інвестыцыя надзвычай каштоўная па той прычыне, што яна дазволіць нам здабыць новыя навыкі, а таксама дасць 500 новых працоўных месцаў. Таксама гэта сведчанне фармавання новых повязяў, бізнес стасункаў польскіх ды еўрапейскіх фірм.

Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што Польшча стане прамысловым хабам для рэгіёну. Тым больш, што ў краіне паспяхова дзейнічае сістэма адукацыі і тэхнічнай падрыхтоўкі, неабходная для функцыянавання такога бізнесу.

Кампанія Northvolt вырабляе акумулятары для электрамабіляў. Апроч завода ў Гданьску, фірма пабудуе сучасны даследчы цэнтр. Будаўніцтва завода плануецца пачаць восенню, а вытворчасць - у наступным годзе.

У сваю чаргу намеснік прэм'ер-міністра, міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін адзначыў, што, нягледзячы на пандэмію каранавірусу, польская эканоміка працуе даволі добра ў параўнанні з іншымі краінамі.

- Пандэмія ставіць перад сусветнай эканомікай беспрэцэдэнтны выклік. Хапае доказаў таго, што польская эканоміка працуе сапраўды добра ў параўнанні з іншымі краінамі. Зрэшты сектар вытворчасці акумулятараў для электрамабіляў не адчуў зусім эпідэмію, наадварот за апошні квартал мінулага году сусветны экспарт акумулятараў павялічыўся ў пяць разоў.

Польшча захавала добрую дынаміку росту ў сектары прамых замежных інвестыцый. Больш кампаній выбіраюць Польшчу ў якасці месца для ўкладання капіталу. Інвестыцыі Northvolt з'яўляецца доказам. Міністр клімату Міхал Куртыка дадаў, што Польшча стала найбуйнейшым вытворцам літый-іонных батарэй у ЕЗ, экспартуючы іх больш у Германію, чым у Кітай і Паўднёвую Карэю разам узятых. За першы месяц бягучага году прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 0,9% у параўнанні з мінулым годам.

 - Гэта паказвае, што ў нас ёсць фундамент. Гэта вытворчасць літый-іонных батарэй у наша краіне. Гэтая нафта 21 стагоддзя размяшчаецца ў Польшчы. Мы ў адпаведны момант пачалі ствараць гэтую базу, будаваць кантакты з інвестарамі, ствараць прыязны клімат, каб электрамабільнасць развівалася ў Польшчы. Гэта дае вынікі.

Міністр Міхал Куртыка адзначыў, што вытворчасць літый-іонных батарэй - гэта толькі пачатак.

- Нашы планы ідуць нашмат далей. Мы ідзём у бок прамысловых хабаў, даследчых цэнтраў, стварэння поўнага ланцуга паставак у сектары электрамабільнасці. Мы абаперліся на збудаваны фундамент, але ідзём значна далей.

Пра добры стан польскай эканомікі сведчыць і рост харчовага экспарту. Паводле дадзеных апублікаваных Міністэрствам сельскай гаспадаркі, летась Польшчы паставіла за мяжу харчовых прадуктаў на суму 34 мільярды еўра. Гэта больш на 7% чым у 2019-м годдзе.

Міністр сельскай гаспадаркі Гжэгаж Пуда адзначыў, што харчаванне займае ўсё большую частку агульнага экспарту тавараў з Польшчы.

- На такі маштаб паўплывалі не толькі вынікі продажаў нашых экспарцёраў, але і спрыяльныя валютныя курсы. Гэта спрыяла нашай канкурэнтаздольнасці, і, нягледзячы на ​​пандэмію, нам удалося скарыстаць нашы магчымасці нават лепш. Нам удалося стаць буйным гульцом на аграхарчовым рынку.

Дадаткова на добры стан польскіх прадпрыемстваў паўплываў рост унутранага спажывання. Міністр Гжэгаж Пуда заклікаў свядома цягнуцца да прадуктаў айчынных кампаній на паліцах крам.

- Па магчымасці купляйце непасрэдна ў фермераў. Варта звярнуць увагу на тое, што мы купляем. Гэта польскія прадукты ад польскіх фермераў. Памятайце, што невялікія сельскагаспадарчыя рынкі вельмі складаныя. Мы робім гэты невялікі жэст, купляючы нашы айчынныя прадукты на мясцовым рынку мы падтрымліваем суседзяў айчынных вытворцаў і ўсю нашу галіну.

Доля экспарту прадуктаў харчавання ў агульным балансе знешняга гандлю Польшчы склала амаль 14 з паловай адсоткаў.

Юры Ліхтаровіч