Беларуская Служба

У Польшчы абмяжоўваюць высечку лясоў

24.02.2021 14:02
Даходы прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы» былі самымі нізкімі за апошнія чатыры гады.
 .    .
Высечка лясоў. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: ArturLuczka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даходы прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” былі самымі нізкімі за апошнія чатыры гады, але прыбытковасць – найвышэйшая за амаль дзесяць гадоў. У бліжэйшым часе польская прамысловасць павінна пагадзіцца са зніжэннем паставак драўніны, піша Puls Biznesu.

Газета паведамляе, што ў цяжкі пандэмічны год „Дзяржаўныя лясы” атрымалі больш за 500 мільёнаў злотых чыстага прыбытку. Лепшы вынік яны дасягнулі толькі двойчы: у 2011 годзе, калі цэны на драўніну пабілі рэкорды і ў 2018 годзе, калі пасля ўрагану стагоддзя праводзіліся работы па ачыстцы паваленых дрэў.

Газета адзначае, што , што мінулагодні прыбытак „Дзяржаўныя лясы” дасягнулі нягледзячы на зніжэнне даходаў да 8,6 млрд злотых, то бок на 1,2 млрд злотых у параўнанні з рэкордным 2018 годам.

„Зніжэнне, гэта ў першую чаргу вынік вясновай стагнацыі ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, выкліканай пандэміяй COVID-19 і замарожаннем эканомікі.  У першай палове года вытворцы піламатэрыялаў, дошак, паперы, упакоўкі і мэблі значна скарацілі заказы альбо адмовілася ад ужо падпісаных кантрактаў.

„Гэта нанесла па нас буйны ўдар”, - каментуе генеральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Анджэй Канечны.  

Паводле газеты, скарачэнне продажу драўніны, якая прыносіць прадпрыемству амаль 90 адсоткаў даходаў пазбавіла б дзяржаўную кампанію прыбытку, калі б не скарачэнне выдаткаў.

Puls Biznesu падсумоўвае, што маштаб леташняга зніжэння паставак драўніны выключны, але дрэваапрацоўчая прамысловасць павінна прывыкнуць да кірунку змен.

аз