Беларуская Служба

Польскія забудоўшчыкі будуюць у Еўропе

04.03.2021 13:09
Яны выбіраюць развітыя краіны, напрыклад, Германію.
 .
Будаўнічая пляцоўка. Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія кампаніі больш смела будуюць кватэры ў Еўропе. Яны выбіраюць развітыя краіны, напрыклад, Германію. Таксама можна чакаць інвестыцый у Аўстрыі і Чэхіі.
– Даходнасць на гэтых рынках супастаўная з польскай, а закон стабільны, – указвае Конрад Плахоцкі, генеральны дырэктар Польскай асацыяцыі дэвелопераў.

Паводле звестак газеты Rzeczpospolita, кватэры ў Берліне некалькі гадоў будавала Victoria Dom. Яна выканала два праекты, тры знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі.
- Наша стратэгія мяркуе, што праз некалькі гадоў польскі і нямецкі бізнес будуць супастаўныя, – кажа віцэ-старшыня кампаніі Вальдэмар Васілюк. Паводле яго ацэнак, у 2023 годзе даходы з нямецкага рынку дасягнуць 100 мільёнаў еўра.

У Дрэздэне шматпавярховыя жылыя дамы будуе кампанія Atal. – Перавагай нямецкага рынку з'яўляецца яго прадказальнасць, празрыстасць адміністрацыйных працэсаў, з пункту гледжання распрацоўшчыка інвестыцыі бяспечныя, – кажа старшыня кампаніі Збігнеў Юрошэк.

Генеральны дырэктар Польскай асацыяцыі дэвелопераў Конрад Плахоцкі адзначае, што польскія кампаніі аддаюць перавагу развітым рынкам.

- Даходнасць у Еўропе, насуперак сцвярджэнням многіх, не нашмат ніжэйшыя, але падобныя да польскіх, і ў той жа час прававая сістэма вельмі стабільная. На жаль, такія інвестыцыі патрабуюць большага капіталу і патрабуюць больш часу, а гэта значыць, што ўсё яшчэ адносна мала кампаній прымаюць рашэнне аб пашырэнні за мяжой. У бліжэйшыя гады можна чакаць новых праектаў у Германіі, Аўстрыі і Чэхіі, – рэзюмуе ён.

ав