Палітычныя падзеі апошніх 10 месяцаў заахвоцілі многіх маладых беларусаў да эміграцыі. Адна з іх галоўных мэтаў – гэта, безумоўна, суседняя Польшча. Ці можа міграцыя беларусаў аказаць значны ўплыў на польскую эканоміку, задумоўваюцца эксперты партала RynekPierwotny.pl.
Беларускія супрацоўнікі – гэта не новая з’ява ў Польшчы. Краіна ўжо даўно прыцягвае беларускіх рабочых і студэнтаў. Узмацненне іміграцыйнай тэндэнцыі фіксавалася ўжо ў 2017 – 2018 гадах. Аднак чатыры гады таму – гэта Расія была найбольш важным напрамкам для беларускіх эканамічных мігрантаў. Зараз сітуацыя памянялася.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне падлічыла, што на канец 2019 года ў Польшчы пражывала каля 105 тысяч беларусаў. Такім чынам, яны складалі другую па колькасці групу замежнікаў. Дадзеныя Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій паказваюць, што ў 2018-2020 гадах найбольшая колькасць беларусаў працавала ў Мазавецкім (прыблізна 26%), Падляскім (11%) і Паморскім (11%) ваяводствах.
Дадзеныя Упраўлення па справах іншаземцаў таксама паказваюць на істотныя змены. На пачатку 2017 года від на жыхарства ў Польшчы мелі крыху больш за 10 тысяч беларусаў. У красавіку 2021 года – больш за 30 тысяч. У вышэйзгаданай групе пераважалі (64%) маладыя людзі ва ўзросце 18–40 гадоў. Варта дадаць, што згаданыя дадзеныя не ўключаюць людзей, якія знаходзяцца ў Польшчы часова на падставе віз, і беларусаў, часовае знаходжанне якіх было падоўжанае з-за пандэміі COVID-19.
Заахвочванні польскіх уладаў для ўладальнікаў беларускіх гуманітарных віз і медыцынскіх работнікаў, а таксама ІТ-спецыялістаў, безумоўна, з'яўляецца дадатковым фактарам, які спрыяе міграцыі беларусаў. Аднак трэба памятаць, што беларускія ўлады ў нейкі момант могуць пачаць перашкаджаць сваім спецыялістам з’язджаць за мяжу. Аб маштабах пагрозы беларускай эканоміцы сведчыць той факт, што ў апытанні, праведзеным у канцы 2020 года Цэнтрам усходніх даследаванняў, прыблізна 40% апытаных пацвердзілі сваю зацікаўленасць працай у Польшчы. Цікава, што 12% рэспандэнтаў з Беларусі заявілі, што ведаюць польскую мову.
Ацэньваючы магчымы ўплыў імігрантаў з Беларусі на польскую эканоміку, трэба памятаць і пра значна меншы дэмаграфічны патэнцыял гэтай краіны (у адносінах да Украіны). Дадзеныя ЦРУ Factbook пра ўзроставую структуру насельніцтва паказваюць, што беларускае грамадства вельмі шмат у чым падобнае на ўкраінскае паводле працэнта маладых рабочых. Сярэдні ўзрост беларусаў і ўкраінцаў (41 год) не моцна адрозніваецца ад медыяны, вылічанай для палякаў (42 гады).
Вынікі апытання Міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA) 2018 года, паказваюць на карысць Беларусі (у параўнанні з Украінай). Цікавым і прывабным для польскіх працадаўцаў зʼяўляецца той факт, што значная група маладых мужчын з Беларусі, гэта выпускнікі прыродазнаўчых і тэхнічных навук. Гаворка ідзе пра вынік на 72% вышэйшы за сярэдні па ЕС, падкрэсліваюць эксперты партала RynekPierwotny.pl.
аз