Гэты ўплыў не мае празмерна рэзкага характару, хутчэй паступовы. У звязку з тым, што ў бліжэйшым часе палітычныя праблемы не будуць вырашаныя, Беларусь чакае скарачэнне рынку, запаволенне эканамічнага росту ды растучая ізаляцыя. З голаду беларусы не памруць, але багацець не будуць, тлумачыць эксперт.
Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных у першым квартале беларуская эканоміка вырасла ў параўнанні да папярэдняга кварталу на 1,8% у гадавым вымярэнні. Улады заявілі, што гэта вынік іх палітыкі. Незалежныя эканамісты пішуць, што гэта «гандлёвы цуд», звязаны з тым, што свет выходзіць з пандэміі, расце вонкавы попыт на тавары. Гэтую кан'юнктуру і скарысталі беларускія вытворцы. Аднак гэты цуд завершыцца на канец года, прагназуюць спецыялісты.
Менавіта тады і пачнецца рэцэсія, якая праявіць сябе наймацней у 2022 годзе. Тым больш, што ў Беларусі спецыялісты заўважаюць скарачэнне ўнутранага попыту, рост інфляцыі (ужо больш за 11%), запавольваецца крэдытная актыўнасць, улады ўзмацняюць фіскальныя абмежаванні.
Пра тое, што адбываецца з беларускай эканомікай, мы паразмаўлялі з эканамістам Міхасём Залескім.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл