Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Польшча атрымае грошы, калі прызане вяршэнства еўрапейскага права

29.09.2021 11:04
Пастанова КС Польшчы, якая недвухсэнсоўна вызначыла вяршэнства нацыянальнага права, падштурхнула бы адносіны на лініі ЕЗ – Варшава да паглыблення крызісу.
TSUE
TSUEfrantic00, Shutterstock

Складаная сітуацыя ў адносінах паміж урадам Польшчы і Еўрапейскай камісіяй працягваецца. На гэтым тыдні згоду Бруселю на выплату сродкаў з Фонду рэканструкцыі і развіцця ЕЗ атрымала Румынія. Зараз толькі сем краінаў супольнасці чакаюць зялёнага святла ад Еўракамісіі, піша газета Rzeczpospolita.

Большасць з іх, як Эстонія ці Галандыя, спазняюцца за выбарчага календара, а не з прычыны канфлікту з Бруселем, выключэнне – Вугоршчына і Польшчы.

Крыніцы газеты Rzeczpopsolita у Бруселі паведамляюць, што галоўнай праблемай застаюцца асцярогі, што Варшава не хоча прызнаваць вяршэнства еўрапейскага права над нацыянальным, а значыць, і рашэнне Суда ЕЗ. У чацвер Канстытуцыйны суд Польшчы мае прыняць чарговую пастанову па гэтым пытанні, але, хутчэй за ўсё, рашэнне зноў будзе адкладзена на потым.

Пастанова КС Польшчы, якая недвухсэнсоўна вызначыла вяршэнства нацыянальнага права, падштурхнула бы адносіны на лініі ЕЗ – Варшава да паглыблення крызісу. Не было б поля для кампрамісу, – кажуць брусельскія крыніцы выдання. У Варшаве ўжо цяпер хапае прыхільнікаў абвастрэння канфлікту з Бруселем, таксама  і для выбарчых патрэб або з-за рознагалоссяў у лагеры правячых «Правых сілаў».

Правілы выплаты траншаў з еўрапейскага Фонду рэканструкцыі і развіцця адрозніваюцца ад звычайных бюджэтных выплатаў ЕЗ. Недастаткова адпаведнасці рахункаў агульным правілам бухгалтарскага ўліку. Неабходна таксама паказаць, што Польшча праводзіць рэформы, з якімі звязаны гэты Фонд. А для вызначэння гэтага служаць, сярод іншага, важныя для Брусэлю паказнікі. Калі Польшча пагодзіцца з рашэннем Суда ЕЗ па Дысцыплінарнай палаце і тым самым быццам бы прызнае вяршэнства права ЕЗ над нацыянальным, але не выканае гэтага рашэння, то апроч 4,7 млрд еўра авансу, наступных траншаў Польшча ўжо не атрымае.

эж

Польшчы пагражае страта датацый ЕС

20.07.2021 15:14
Прычына - спрэчка Варшавы з кіраўніцтвам Еўрасаюза аб стане права і рэформе судовай сістэмы.

ЗША занепакоеныя прынятымі ў Польшчы законамі

12.08.2021 08:45
Гаворка ідзе пра закон аб СМІ і закон, які дазваляе патрабаваць кампенсацыі за адабраную камуністычнымі ўладамі маёмасць.