Беларуская Служба

СМІ апісваюць схему шантажу «Газпрома»

09.10.2021 08:09
Эканамічны партал money.pl апісвае схему, як «Газпром» шантажуе Еўропу.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выклікаць паніку, абмежаваўшы продаж газу, а затым падказаць, што газ будзе цячы шырокім патокам, калі Еўрапейскі Саюз адмовіцца ад антыманапольных правілаў – такая схема дзейнасці «Газпрома», лічыць аналітык незалежнай расійскай «Новай газеты». Сцэнар ажыццяўляецца разам з Крамлём, таму што «Газпром» ад такой практыкі губляе грошы, аднак гэта карысна Расіі.

Аналітык Міхаіл Круціхін тлумачыць схему расійскіх уладаў адносна паставак газу ў ЕС. Першапачатковае павышэнне коштаў на газ было натуральным, не абумоўленым палітыкай. «Газпром» мог бы лёгка прадаць даражэйшы газ і зарабіць на гэтым добрыя грошы. Ён абраў іншы шлях. З аднаго боку, ён абмежаваў продаж газу на рынку, акрамя доўгатэрміновых кантрактаў. Паводле Круціхіна, «Газпром» адначасова вядзе «кампанію панікі аб крызісе паставак газу ў Еўропе».

Аналітык апісвае дзеянні расійскага канцэрна як «італьянскі ўдар», а гэта значыць, што «ўсе раней заключаныя кантракты выконваюцца, але дадатковых патокаў газу ў Еўропу няма». Расія так робіць, паколькі выкананне патрабаванняў трэцяга энергетычнага пакета ЕС і газавых дырэктыў ЕС не дазволіць «Газпрому» транспартаваць больш за 65 млрд кубаметраў газу штогод. Крэмль хоча большага.

Нягледзячы на тое, што «Газпром» губляе грошы, адмовіўшыся ад спотавых кантрактаў, цяперашняя пазіцыя прыносіць «палітычныя поспехі». – Кошты на біржах растуць. Крэмль узмацняе падзелы ў Еўропе, – падкрэслівае Круціхін. На думку аналітыка, «у Еўропе існуе гіганцкае лобі «Газпрома»: улады Венгрыі і Сербіі, нямецкія і аўстрыйскія палітыкі.

ав/паводле money.pl

Польшча патрабуе, каб Еўракамісія праверыла ці «Газпром» не маніпулюе цаной на газ для еўрапейцаў

04.10.2021 18:35
Палякі падазраюць, што «Газрпом» спрабуе аказаць ціск на Еўропу, каб яна пагадзілася на запуск Nord Stream 2.