Беларуская Служба

Дзве тысячы рабочых з Польшчы выйшлі на пратэст у Люксембургу

22.10.2021 16:57
Прафсаюзы не згаджаюцца на закрыццё вугальнай шахты Туроў.
Manifestacja związkowców Solidarności w Luksemburgu dot. sytuacji kopalni i elektrowni Turów
Manifestacja związkowców Solidarności w Luksemburgu dot. sytuacji kopalni i elektrowni TurówPAP/Mateusz Marek

Дзве тысячы рабочых з Польшчы выйшлі на пратэст перад будынкам Суда Еўрапейскага Саюза ў Люксембургу. Прафсаюзы не згаджаюцца на закрыццё вугальнай шахты Туроў і прапануюць закрыць Суд ЕС, паведамляе rmf24.pl.

На пратэст выйшлі як работнікі шахты і электрастанцыі ў Турове, так і жыхары з іншых рэгіёнаў краіны.

"Мы ніколі не дазволім да нас ставяцца як да палітычных закладнікаў. Мы вымушаныя абараняць свае правы і працоўныя месцы любым спосабам", – кажуць пратэстоўцы.

"Мы ніколі не дазволім да нас ставяцца як да палітычных закладнікаў. Мы вымушаныя абараняць свае правы і працоўныя месцы любым спосабам", – кажуць пратэстоўцы.

За дзень да дэманстрацыі ў раёне прызначанага для збору месца былі ўсталяваныя спецыяльныя шлагбаумы і калючы дрот.

У канцы лютага Чэхія накіравала ў Еўрапейскі суд скаргу на Польшчу ў сувязі з пашырэннем работ у шахце бурага вугалю Тураў. У Чэхіі мяркуюць, што работа польскай шахты пагражае водным рэсурсам у рэгіёне Ліберац.

У маі Еўрапейскі Суд у якасці меры засцярогі пастанавіў неадкладна спыніць здабычу карысных выкапняў на шахце да вынясення вердыкту суда. 20 верасня суд прыняў рашэнне, што Польшча павінна выплаціць Еўрапейскай камісіі 500 тысяч еўра ў дзень за невыкананне часовых мер і не спыненне здабычы бурага вугалю на шахце Тураў.

Прэмʼер-міністр Матэуш Маравецкі ў адказ заявіў, што "мы не збіраемся закрываць Туроў".

вх