Беларуская Служба

У верасні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,6 працэнта

26.10.2021 09:02
У канцы верасня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала менш за 935 тысяч чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У верасні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У параўнанні са жніўнем ён знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта. Год таму згаданы паказчык складаў 6,1 працэнта.

У канцы верасня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала амаль 935 тысяч чалавек, а месяцам раней – амаль 961 тысячу чалавек.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі