Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць форум Belarus Buiness Harbour

28.10.2021 14:06
Асноўная мэта мерапрыемства — аб’яднанне беларускай бізнес-дыяспары.
Аўдыё
Belarus Business Harbour
Belarus Business HarbourФота: svaboda.org

Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць форум Belarus Business Harbour «Як выратаваць беларускі бізнес цяпер і дапамагчы развівацца ў будучыні?».

Асноўная мэта мерапрыемства – аб’яднанне беларускай бізнес-дыяспары.

За год пасьля выбараў Польшча выдала беларусам каля 20 тысяч бізнэс-візаў. А таксама 200 тысяч звычайных візаў і 2 тысячы гуманітарных візаў. Пра гэта падчас канферэнцыі Belarus Business Harbour паведаміла дырэктарка Ўсходняга аддзелу МЗС Польшчы Малгажата Касюра-Казьмерска. Паводле яе слоў, у Еўрасаюза ёсць агульны план тэхнічнай падтрымкі ў памеры 3 млрд еўра для Беларусі ў выпадку пераходу да дэмакратычных рэформаў.

Лідарка беларускай народнай апазіцыі, экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове адзначыла, што бізнэсоўцы ў Беларусі цяпер пераследуюцца за сваю пазіцыю, многія былі вымушаныя з’ехаць, тэрмінова закрыць сваю справу.

— Шмат бізнэсоўцаў трапілі ў турму за сваю палітычную пазіцыю, але не былі прызнаныя палітычнымі вязнямі, бо былі пераследаваныя ў межах эканамічных крымінальных артыкулаў. Мы адзначеем, што бізнэсоўцы – адна з сацыяльных груп, якая пастаянна пераследуецца цяпер рэжымам у Беларусі. І мы прагназуем, што сітуацыя будзе пагаршацца. Мы ведаем, што хутка нелегетымнай ўладзе будуць патрэбныя грошы, але магчымасці для рэфінасавання вельмі абмежаваныя. Многія бізнэсы будуць разбураныя ці закрытыя. Некаторыя бізнэсоўцы застаюцца ў турмах. І наша задача абараніць беларускую бізнэс-супольнасць.

Віцэ-прэзідэнт  Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжою (ABBA) Мікалай Пракоф'еў кажа, што асацыяцыя ставіць задачу лабіраваць інтарэсы беларусаў, каб у іх былі магчымасці карыстацца паслугамі банкаў, крэдытаваннем і іншымі сэрвісамі для бізнэса.

— Мы будзем працаваць над тым, каб беларус мог атрымаць крэдыт у банку, або, як казалі, быў гарантыйны фонд для гэтага, ці, напрыклад, можна было падацца на лакальную праграму развіцця. То бок працуем не над тым, каб у беларусаў было больш магчымасцяў, чым у палякаў, а каб яны ўвогуле былі. Гэта і будзе тое сама лабіяванне інтарэсаў.

Алесь Аляхновіч, прадстаўнік офіса Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт CASE Belarus кажа, што беларускія бізнэсоўцы маюць патрэбу ў падтрымцы, хаця агулам і падаецца, што гэта не самы  слабы элемент сярод дзесяткаў тысяч людзей, якія вымушана выехалі з Беларусі цягам апошняга года

Мы прапанавалі ідэю падтрымкі беларускага бізнэса, бо гэта адна з апошніх груп, якія могуць разлічваць на падтрымку. Людзі ў турмах – пра іх памятаюць, людзі, якія пацярпелі, для іх ёсць медыцынская падтрымка. Правабаронцы, палітычныя актывісты, незалежныя медыя, журналісты, блогеры  – пра іх памятаюць і ў грамадстве, і замежныя партнёры. Што тычыцца бізнэса, то ўсе мяркуюць, што ён сам мусіць пра сябе клапаціцца, бо гэта багатыя людзі. Але нелаяльныя бізнэсы да Лукашэнкі былі закрытыя толькі за тое, што выказаліся супраць гвалту. Лік ужо ідзе на тысячы такіх закрытых бізнэсаў. Вельмі часта гэтыя людзі з’язджалі за мяжу без сваіх актываў, не мелі магчымасць прадаць маёмаць. То бок яны выязджалі са сваімі мазгамі, веданнем як гэта рабіць, але без сродкаў, без сваіх кантактаў. Таму мы мусім ім дапамагаць. Тым больш, калі мы думаем пра моцную дыяспару, то яна не магчымая без уласнага фінасавання, без бізнэсаў.

Форум Belarus Business Harbour праходзіць з удзелам дыпламатаў, якія артыкулююць пазіцыю Еўрасаюза ў адносінах да падзей у Беларусі, а таксама з удзелам экспертаў і бізнэсоўцаў, якія маюць магчымасць публічна заявіць пра свае патрэбы.

вх