Беларуская Служба

Абарона мяжы з Беларуссю дорага каштуе Польшчы

01.11.2021 08:23
«У агульнай складанасці выдаткі, звязаныя з абаронай мяжы, абыходзяцца бюджэту ў 25,6 млн злотых у месяц (5млн 550 тыс. еўра)».
Nomiki, 25.08.2021. Żołnierze podczas budowy ogrodzenia na granicy polsko-białoruskiej
Nomiki, 25.08.2021. Żołnierze podczas budowy ogrodzenia na granicy polsko-białoruskiejPAP/Marcin Onufryjuk

25,6 мільёнаў злотых (5млн 550 тыс. еўра) каштуе крызіс на польска-беларускай мяжы. Столькі ў верасні ўрад выдаткаваў на забеспячэнне мяжы з Беларуссю, – піша выданне Fakt. Кошты, якія выдаткоўвае Варшава, на абарону межаў ад націску нелегалаў – вялікія. І гаворка ідзе не толькі аб дарагім будаўніцтве агароджы на мяжы з Беларуссю.

Па дадзеных памежнікаў, утрыманне нелегальных мігрантаў, затрыманых у верасні, абышлося амаль у 3 млн злотых (650 тыс. еўра). А ў мінулым годзе выдаткі на гэты патрэбы склалі 380 тыс. злотых (82 тыс. еўра).

На мяжу з Беларуссю з розных куткоў Польшчы былі перакінутыя 1800 паліцэйскіх, з іх 300 – з Падляшша. «Іх жыллё, камандзіровачныя і сутачныя каштавалі дзяржаўнаму бюджэту 7 млн злотых на месяц (1,5 млн еўрах). Акрамя таго, як піша Fakt, на мяжы служаць 2 тыс. афіцэраў Памежнай Варты з Падляшша і 3 тыс. з іншы ваяводстваў краіны. Іх штодзённы рацыён, а таксама іншыя выдаткі, звязаныя з утрыманнем, дадаюць новыя радкі выдаткаў.

Да поўнай карціны трэба далічыць перабыванне на мяжы прыкладна 6 тысяч жаўнераў, а іх месячнае забеспячэнне каштуе скарбніцы прыкладна 8,1 млн злотых на месяц (1 млн 700 тыс. еўра). «У агульнай складанасці выдаткі, звязаныя з абаронай мяжы, абыходзяцца бюджэту ў 25,6 млн злотых у месяц (5млн 550 тыс. еўра)», – рэзюмуе выданне Fakt.

эж

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 575 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.10.2021 10:32
59 мігрантаў павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы паводле пастановы вынесенай на падставе новых правілаў, датычных іншаземцаў.

Польскі міністр: альтэрнатывай для агароджы на мяжы будзе хаос

29.10.2021 11:10
Пастаўленая задача, каб фактычна плот з'явіўся на мяжы ў першай палове наступнага года.