Gazeta Wyborcza звяртае ўвагу на тое, што ўжо не атрымаецца забраніраваць месца адпачынку на канец лістапада на курорце Букавіна-Татшаньска.
«Многія месцы ў нас ужо забраніраваныя. Гэта беспрэцэдэнтная, якая ніколі не здаралася да пандэміі. Канец лістапада – гэта заўсёды мёртвы сезон. Здаралася нават, што мы закрывалі на гэты час пансіянат і з'язджалі куды-небудзь у цёплыя краіны на адпачынак, каб набрацца сіл перад зімовым сезонам. А цяпер у нас дастаткова браніраванняў, каб не прыпыняць дзейнасць. Колькасць рэзервацыяў значна павялічылася, калі ў Паўднёвых Татрах, на славацкім баку быў абвешчаны локадўн, а гатэлі вымушаны былі прыпыніць сваю дзейнасць», – паведамілі штодзённаму выданню Gazeta Wyborcza ў пансіянаце, які разлічаны на 50 месцаў і месціцца ў адной з вёсак Букавіны-Татшанськай.
Пачынаючы з 8-га лістапада славацкі бок Татраў увайшоў у так званую чорную эпідэміялагічную зону; дзейнасць прыпынілі гатэлі, фітнэс-клубы, аквапаркі, басейны. Установы грамадскага харчавання працуюць толькі на вынас. У той жа час польскія курорты ў Татрах усё яшчэ наведваюцца цэлымі натоўпамі.
Акрамя таго, зімовы сезон у гэтым раёне абяцае быць удалым, калі ўрад не абвесціць чарговы локдаўн. На завяршэння свайго артыкулу Gazeta Wyborcza піша, што ў Татрах ужо цяжка знайсці свабодныя месцы на Каляды або Новы год.
эж