X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Мінфін Польшчы змагаецца з выплатай заробкаў "у канверце"

23.11.2021 16:03
Новыя правілы павінны ўступіць у  сілу на пачатку наступнага года.
Аўдыё
  • Міграцыйны крызіс наносіць шкоду польскай сельскай гаспадарцы; У бліжэйшыя месяцы ў Польшчы не будзе росту беспрацоўя; Мінфін Польшчы змагаецца з нелегальным працаўладкаваннем і выплатай заробкаў "у канверце"
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: janeb13/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства фінансаў заявіла аб увядзенні правілаў дзеля барацьбы з нелегальным працаўладкаваннем і выплатай часткі заробку "ў канверце". Новыя правілы павінны ўступіць у  сілу на пачатку наступнага года.

Намеснік міністра фінансаў Ян Сарноўскі (Jan Sarnowski) патлумачыў, што пасля змены палажэнняў адказнасць за нелегальныя дзеянні, то бок працу без дамовы, заніжаныя заробкі, будзе несці наймальнік, а не працаўнік.

- Мы такім чынам даем шанцы для выпраўлення ўзаемадачыненняў паміж працадаўцам і працаўніком,  і сумленных разлікаў за працу ў адпаведнасці з законамі. Абвяшчаецца, быццам бы, падатковая амністыя, бо калі ў наймальніка дагэтуль не праводзілася падатковая інспекцыя, то пратэрмінаванага падатку з працэнтамі за 2021 год і раней, плаціць не будуць ні працаўнік, ні працадаўца.

Незаконнае працаўладкаванне і выплата заробкаў «у канверце» негатыўна адбіваецца на сацыяльнай абароне работнікаў, у тым ліку на будучай пенсіі.

Дадзеныя Міністэрства фінансаў сведчаць, што з'ява нелегальнага працаўладкавання і і выплатаў “у канверце” закранае каля 1,5 мільёна чалавек у Польшчы. Фінансавыя страты для дзяржавы ацэньваюцца прыкладна ў 17 мільярдаў злотых штогод.

яс

У далучаным файле эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі