Беларуская Служба

Жыхары Польшчы не шкадуюць грошай на святочныя падарункі і калядны стол

09.12.2021 15:04
Аднак у гэтым годзе некаторым прыйдзецца зацягнуць паясы.
W tym roku przeciętny Polak wyda na Boże Narodzenie o 11 procent więcej niż w 2020 roku
W tym roku przeciętny Polak wyda na Boże Narodzenie o 11 procent więcej niż w 2020 rokuShutterstock

Dziennik Gazeta Prawna аналізуе памер выдаткаў, якія палякі намераны прызначыць на падрыхтоўку да Калядных святаў і самі святы. Гэты перыяд традыцыйна звязаны з вялікімі выдаткамі, паколькі як правіла жыхары Польшчы не шкадуюць грошай на святочныя падарункі і калядны стол. У гэтым годзе некаторым прыйдзецца зацягнуць паясы, паводле статыстыкі, адсотак жыхароў, якія жывуць у галечы, павялічыўся з 4,9% у 2019 годзе да 5,2% у мінулым годзе.

Выданне піша, што тры чацвёртыя палякаў на арганізацыю сёлетніх Калядаў намераны прызначыць да адной тысячы злотых (прыкладна 245 долараў ЗША). У тым ліку адна трэцяя з гэтай групы хацелі б выдаткаваць не больш чым палову дадзенай сумы.

Самыя ашчадныя жыхары вёсак. Сярод іх найбольш такіх асобаў, якія кажуць пра адносна невялікія выдаткі на святы. Што цікава, гэта ў вялікай ступені залежыць ад таго, ці сям’я атрымлівае фінансавую дапамогу на дзяцей. У групе сем’яў, якія атрымліваюць 500+ на двое або больш дзяцей, выдаткі большыя, чым там, дзе дапамога ідзе толькі на адно дзіця.

Меркаваннем экспертаў, сёлета палякі не будуць выдаваць грошы направа і налева, паколькі трэба хутчэй ашчаджаць, чым выдаткоўваць. Зарплаты, праўда, растуць, але не ў кожным сектары эканомікі аднолькава. Напрыклад, у дзяржаўнай адміністрацыі яны павялічваюць адносна павольна. Палякі апасаюцца, што іх даходы будуць змяншацца, у прыватнасці, у выніку росту інфляцыі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг