Беларуская Служба

Польшча заняла 4-ае месца ў свеце па экспарце шакаладу

13.12.2021 14:32
Вартасць польскага экспарту шакаладу складае амаль 2,1 млрд долараў. 
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Польшча з'яўляецца пятым вытворцам шакаладных вырабаў у Еўрапейскім Звязе і чацвёртым іх экспарцёрам у свеце. Сярэднестатыстычны паляк за год купляе шакаладу прынамсі на 190 злоты (каля 40 еўра), а зʼядае каля 5,2 кг. Навагоднія святы – гэта выдатны час для вытворцаў цукерак і шакаладу, чытаем на партале money.pl.

Партал падлічыў, што спажыванне шакаладу ў пераліку на сярэднестатыстычнага паляка павялічылася з 4 кілаграмаў у 2007 годзе да 5,2 кг у 2020 годзе. Аднак да аўстрыйцаў і немцаў, якія зʼядаюць па 8,3 кг шакаладу ў год, палякам яшчэ надта далёка.

Тры найбуйнейшых вытворцы вырабляюць амаль 60% шакаладнай прадукцыі ў ЕЗ. Больш за ўсё шакаладу выроабляецца ў Германіі – 33% ад агульнага абʼёму вытворчасці, далей Італія – 15,6%. і Францыя- 9,2%. На наступных месцах знаходзяцца Нідэрланды – 9%, Польшчы -6,7% і Бельгія – 6,6%.

У сваю чаргу найбуйнейшымі сусветнымі экспарцёрамі шакаладных вырабаў зʼяўляюцца Германія – кошт іх экспарту складае 4,9 млрд долараў (17% у сусветным экспарце шакаладу), Бельгія 3,1 млрд (11%.) і Італія 2,1 млрд (7,3%.). Польшча паднялася на чацвёртае месца па абʼёмах продажаў шакаладнай прадукцыі за мяжой. Вартасць польскага экспарту складае амаль 2,1 млрд долараў. Пра спажыванне і вытворчасць шакаладу ў Польшчы пісалі на партале money.pl.

эж

У Польшчы назіраецца небяспечна высокі ўзровень інфляцыі

01.12.2021 14:48
Падобнага не было ўжо больш за 20 гадоў.