Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца небяспечна высокі ўзровень інфляцыі

01.12.2021 14:48
Падобнага не было ўжо больш за 20 гадоў.
Rządy walczą z inflacją
Rządy walczą z inflacjąShutterstock/Denys Kurbatov

Паводле ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, індэкс спажывецкіх цэн   вырас на 7,7 працэнта. Інфляцыя перакрочыла нават песіместычныя прагнозы эканамістаў, піша Rzeczpospolita. Такія тэмпы інфляцыі абумоўленыя найперш ростам цэн на паліва і энерганосьбіты. Цэны на паліва выраслі больш чым на 36 працэнтаў у лістападзе. А цэны на энерганосьбіты (электраэнергія, газ) для насельніцтва выраслі на 13,4%. Даражэюць прадукты харчавання і безалкагольныя напоі. Цэны на тавары гэтай катэгорыі ў лістападзе выраслі на 6,4%.

Эканамісты не сумняюцца, што інфляцыя яшчэ не сказала апошняга слова. У снежні гэты паказчык, верагодна, перакрочыць 8%.

Шмат што будзе залежаць ад цэнаў на прадукты харчавання, а таксама ад цэнаў на нафту, якія абваліліся ў апошнія дні з-за апасенняў, што новы штам  каранавіруса будзе тармазіць рост актыўнасці ў сусветнай эканоміцы.

«Антыінфляцыйны шчыт», прыняты ўрадам Польшчы на гэтым тыдні, прадугледжвае зніжэнне падаткаў на паліва і энергію, а таксама кампенсацыі хатнім гаспадаркам, якія найбольш пацярпелі ад павелічэння рахункаў на аплату паслуг. Праблема ў тым, што шчыт будзе працаваць толькі ў кароткатэрміновай перспектыве. У доўгатэрміновай перспектыве гэта можа спрыяць росту інфляцыі, бо нівелюе негатыўны ўплыў росту цэн на спажывецкі попыт.

Для палякаў, старэйшых за 50 гадоў, высокая інфляцыя – гэта траўматычныя ўспаміны з перыяду 1980-х і 1990-х гадоў, а для маладзейшых – новы досвед, калі пачынаецца пагоня за цэнамі.

вх