Беларуская Служба

Германія імкнецца да яшчэ большай залежнасці Еўропы ад расійскага газу

06.01.2022 19:52
«Энергетычная палітыка дагэтуль была геапалітычна сляпой».
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Германіі крытыкуе пазіцыю Еўркакамісіі па справе прызнання ядзернай энергіі «зялёнай». Ён мяркуе, што іншым краінам ЕС варта пайсці па шляху Германіі і перайсці з атамнай энергетыкі на газ. Гэта паставіла б усю Еўропу ў залежнасць ад паставак расійскіх энерганосьбітаў, – піша партал Energetyka24, цытуючы выданне Welt.

Рашэнне Еўракамісіі прасоўваць газ як пераходную энергію здаецца значна больш праблемным, як з пункту гледжання кліматычнай палітыкі, так і геапалітыкі, чым рашэнне аддаць перавагу ядзернай энергетыцы, якое крытыкуе ўрад Германіі.

«Праблема штучная», – кажа эксперт па навакольным асяроддзі Ральф Фэкс (Ralf Fuecks). Усе, у тым ліку Еўракамісія, ведаюць, што кліматычны кампраміс на еўрапейскім узроўні магчымы толькі тады, калі ўдасца спалучыць абодва канкуруючыя шляхі барацьбы з кліматычнымі зменамі. З аднаго боку, ёсць спецыфічны нямецкі шлях, які выкарыстоўвае газ у якасці сярэднетэрміновай замены вугалю і ядзернай энергіі, а з іншага боку, шлях, які выбралі французы, якія карыстаюцца ядзернай энергіяй.

«Энергетычная палітыка дагэтуль была геапалітычна сляпой», – падкрэслівае Фэкс, які шмат гадоў узначальваў звязаны з «зялёнымі» фонд Boell. У навагоднюю ноч у штаб-кватэры «Газпрома» «стралялі коркі ад крымскага шампанскага», бо Германія стала яшчэ больш залежнай ад паставак расійскіх энерганосьбітаў, паколькі яна адключыла ў навагоднюю ноч яшчэ тры АЭС.

«Усё больш відавочна, што адмова ад ядзернай энергетыкі прымушае Германію заключыць пакт з Расіяй, які шкодзіць геапалітычным інтарэсам Еўропы, асабліва яе ўсходніх партнёраў. Газаправод «Паўночны паток-2», які падвяргаўся жорсткай крытыцы як Еўрапейскай Камісія, так і ЗША, з'яўляюцца добрым прыкладам», – піша выданне.

нг