Сектар у жаху ад маштабаў росту тарыфаў на энергарэсурсы, піша Rzeczpospolita. Кавярні і рэстарацыі нясуць страты з-за пандэміі, а ўрад Польшчы захоўвае абмежаванні і нават уводзіць новыя (рэстараны могуць быць запоўненыя толькі на траціну ад пасадачных месцаў). Дадатковы ўдар па кампаніях – велізарны рост аперацыйных выдаткаў.
Спецыяльных тарыфаў для прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад росту коштаў на газ і энерганосьбіты, не будзе. Кампаніі павінны змагацца з праблемамі самастойна.
Па дадзеных Польскай гастранамічнай гандлёвай палаты, абарот галіны ў 2021 годзе быў на 54 працэнты ніжэй, чым у перадпандэмічным 2019 год.
– 200 тысяч чалавек пакінулі гэтую сферу ўвогуле, заработная плата самая нізкая за ўсю гісторыю, хоць каля 50 тысяч чалавек хацелі б знайсці працу ў сферы гастраноміі, але не за міласціну, – кажа Яцэк Чаўдэрна (Jacek Czauderna), прэзідэнт Польскай гастранамічнай гандлёвай палаты. – У святле такіх выклікаў, як цяпер, мы чакаем ад урада рашучых дзеянняў па выратаванні гасцініц, гастраноміі і турызму. Ужо каля 20 тысяч кавярняў зніклі або перафарматаваліся. Гэта толькі пачатак магутнага эканамічнага крызісу ў гатэльным, турыстычным, гастранамічным бізнесе.
Эксперты прагназуюць, што эканамічныя ўмовы паўплываюць на цэны і ў сегменце дастаўкі з кавярняў.
вх