Беларуская Служба

Самая буйная кампанія ў Германіі: нам не патрэбны Nord Stream 2

26.01.2022 13:33
Пазіцыя RWE знаходзіцца ў апазіцыі да дзвюх іншых нямецкіх энергетычных кампаній, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні Nord Stream 2.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: shutterstock/Alexander Chizhenok

Найбуйнейшая энергетычная кампанія Германіі абвясціла аб бескарыснасці расійскага газаправода Nord Stream 2. У ЕС дастаткова транспартных трубаправодаў і тэрміналаў, каб забяспечыць Супольнасць газам, – паведамляе Rzeczpospolita.

Газаправод Nord Stream 2, які каштаваў 10 мільярдаў еўра і быў пабудаваны супраць санкцый ЗША, можа не спатрэбіцца, заявіў у сераду Маркус Крэбер, генеральны дырэктар найбуйнейшага нямецкага пастаўшчыка электраэнергіі RWE.

Пазіцыя RWE знаходзіцца ў апазіцыі да дзвюх іншых нямецкіх энергетычных кампаній, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні Nord Stream 2 – Uniper і Winetrshall. Кожны з іх даў «Газпраму» па 950 мільёнаў еўра ў выглядзе крэдыту, які расейцы павінны былі выплаціць танным газам. Цьмяныя перспектывы запуску гатовага газаправода наносяць сур'ёзныя фінансавыя страты абодвум кампаніям.

яс