Беларуская Служба

У Варшаве зарэгістравана 2 млн аўтамабіляў і гэта больш, чым жыхароў сталіцы

16.02.2022 11:34
Станам на 31 снежня 2021 года зарэгістравана 2 009 458 машын, у тым ліку: легкавых аўтамабіляў – 1 526 850, аўтамабіляў з электрапрывадам – 4 094.
ІлюстрацыяКрыніца: radyjo.net

У сталіцы Польшчы ўсё больш машын. На канец мінулага года было зарэгістравана больш за 2 млн аўтамабіляў, чытаем на portalsamorzadowy.pl. «Колькасць транспартных сродкаў, зарэгістраваных станам на 31 снежня 2021 года – 2 009 458, у тым ліку: легкавых аўтамабіляў – 1 526 850, аўтамабіляў з электрапрывадам – 4 094», – паведаміла мэрыя Варшавы ў адказ на запыт дэпутата Сейма Марка Шольца з партыі «Новыя левыя». Для параўнання, на канец 2020 года ў польскай сталі было 1 935 059 транспартных сродкаў, у тым ліку электрычных – 4 269.

З 1 студзеня па 31 снежня 2021 года сталічныя чыноўнікі зарэгістравалі 276240 аўтамабіляў. Годам раней – 281 522, а ў 2019 годзе – 342 913. Як гэта не дзіўна, але колькасць рэгістрацый аўтамабіляў з года на год памяншаецца.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, колькасць насельніцтва Варшавы складае амаль 1,8 млн. Як бачым, колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў прыкладна на 10% большая за колькасць насельніцтва.

эж


Амаль 70% палякаў вітаюць павелічэнне штрафаў за парушэнне ПДР

10.01.2022 14:06
Найбольш перакананымі ў новых рашэннях з'яўляюцца людзі старэйшыя за 60 гадоў.