Беларуская Служба

У ЕЗ навядуць парадак з фікцыйнымі зніжкамі

19.02.2022 19:02
Прадпрымальнік будзе абавязаны інфармаваць спажыўцоў аб самай нізкай цане таго ці іншага прадукту за апошнія 30 дзён.
.
.pixabay

Чакаецца, што ў траўні ўступіць у сілу распараджэнне ЕЗ, які абавяжа інтэрнэт-крамы праводзіць празрыстую для спажыўцоў палітыку продажу тавараў і паслуг, уключаючы прасоўванне распродажаў і акцыяў, каб яны не былі фіктыўнымі, піша Puls Biznesu.

Праект прадугледжвае, што прадпрымальнік будзе абавязаны інфармаваць спажыўцоў аб самай нізкай цане таго ці іншага прадукту за апошнія 30 дзён. Нельга выкарыстоўваць механізм штучнага павышэння коштаў за тыдзень ці два да акцыі ці распродажу дзеля таго, каб потым рэкламаваць зніжкі. Спажывец будзе ведаць, якая рэальная шкала распродажу.

Puls Biznesu таксама адзначае, што краіны-чальцы ЕЗ павінны скарэктаваць сваё заканадаўства не пазней за 28 траўня 2022 года. Аднак пакуль невядомая канчатковай версіі новых правілаў. Таму цяжка адназначна сказаць, як будзе правярацца выкананне новаўвядзенняў.

эж

 

Польскі злоты ўмацоўваецца

11.02.2022 14:21
У чацвер адно еўра каштавала каля 4,49 зл. і гэта на 4,6% менш, чым у канцы лістапада мінулага года