Беларуская Служба

Польшча ўсё хутчэй скарачае эканамічную дыстанцыю да Нямеччыны

21.02.2022 16:05
Гэта адін з вынікаў пандэміі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: shutterstock

Польшча магла б дасягнуць нямецкі ўзровень? Такога ў гісторыі не было. Насамрэч, Польшча заўсёды была нашмат бядней, але гэта паступова мяняецца.

«Мы можам не дагнаць немцаў праз 5-10 гадоў, але гэтая перспектыва становіцца ўсё больш рэальнай», – чытаем у інтэрнэт-выданні «Businessinsider».

Польшча ва ўмовах пандэміі развіваецца ў некалькі разоў хутчэй, чым Германія. Эканамічны крызіс, які ўзнік у выніку COVID-19, ліквідаваў вялікі эканамічны разрыў паміж Польшчай і заходняй суседкай.

Калі ўлічыць пакупніцкую здольнасць грошай, то бок меншыя кошты ў Польшчы, то польскі ВУП на душу насельніцтва сёлета можа дасягнуць і нават перавысіць узровень 65% нямецкага.

Пры зніжэнні ВУП у 2020 годзе Германія эканамічна адсунулася на тры гады назад. Лакдаўны, абмежаванні ў сувязі з пандэміяй, але і абвал сусветнага аўтамабільнага рынку не дапамагаюць немцам кампенсаваць страты. Паводле прагнозаў Еўракамісіі і Міжнароднага валютнага фонду, іх эканоміка дасягне ўзровень 2019 года толькі пасля 2022 года.

Па дадзеных МВФ, у 2020-2022 гадах ВУП Германіі складзе 1,8 працэнта. Гэта пяты найгоршы вынік у Еўрасаюзе пасля Іспаніі, Італіі, Партугаліі і Чэхіі. Дарэчы, паводле прагнозаў Еўракамісіі, Іспанія, як адзіная краіна ў ЕС, нават пасля заканчэння 2022 года, не здолее папоўніць страты ад пандэміі.

Тым часам Польшча знаходзіцца на проціпаложнай. На першым месцы Ірландыя, эканоміка якой за 2020, 2021 і 2022 вырасце на 27%. У прагнозах МВФ Польшча знаходзіцца на трэцім месцы ў ЕС - за Ірландыяй і Люксембургам. Прагноз МВФ для Польшчы на ​​2022 год – рост на 4,6%, агульна за тры гады пандэміі 2020, 2021 і 2022 - 7,8%.

Паводле звестак Еўрастата, польскі ВУП на душу насельніцтва ў 2019 годзе намінальна склаў 36,2 працэнта нямецкага, праз год – 37 працэнтаў. Нагадаем, што на момант уступлення ў ЕС у 2004 годзе польскі ВУП на душу насельніцтва быў на ўзроўні 24,6 працэнта ВУП Германіі на душу насельніцтва.

Паводле папярэдніх звестак, у 2021 годзе ВУП Польшчы вырас на 5,7 працэнта, нямецкі – на 2,8 працэнта, - чытаем у інтэрнэт-выданні «Businessinsider».

яс