Беларуская Служба

Еўрасаюз хоча абмежаваць імпарт расійскага газу на 2/3

08.03.2022 15:06
Узамен плануецца развіваць праграмы вытворчасці экалагічнай энергіі і імпартаваць звадкаваны газ з іншых крыніц.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе са спасылкай на Financial Times, што Еўрасаюз плануе ў значнай ступені скараціць імпарт расійскага газу. Сёння гэтае пытанне разглядала Еўракамісія. З’явілася прапанова скарачэння паставак «блакітнага паліва» з Расіі на 2/3.

Узамен плануецца развіваць праграмы вытворчасці экалагічнай энергіі і імпартаваць звадкаваны газ з іншых крыніц, для прыкладу, з Катару, Егіпту і нават з Аўстраліі. У рамках праграмы па змяншэнні спажывання газу плануецца таксама ўкараняць праекты па энергаашчаджанню.

Актуальна расійскі газ займае 40% рынку Еўрасаюза. Некаторыя краіны, напрыклад, Германія, Італія і дзяржавы Цэнтральнай Еўропы ў вялікай ступені залежаць ад «Газпрому» ў газавым пытанні. Акрамя таго, 25% нафты, якая прадаецца ў ЕС, гэта сыравіна з Расіі, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс