Беларуская Служба

Польскія ўлады прадоўжаць дзеянне антыінфляцыйнага шчыта

15.03.2022 10:01
Паводле першапачатковых плана,ў шчыт павінен дзейнічаць да 31 ліпеня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Denys Kurbatov/Shutterstock

Антыінфляцыйны шчыт, хутчэй за ўсё, будзе прадоўжаны да канца года, паведаміў міністр з Канцылярыі прэм’ера Лукаш Шрайбэр(Łukasz Schreiber). У суботу прэм'ер Матэвуш Маравецкі заявіў, што шчыт, безумоўна, будзе дзейнічаць даўжэй, чым да канца ліпеня, як планавалася першапачаткова:

- Усе разумеем, што чарговыя санкцыі супраць Расіі, якія ўводзяць Польшча і Еўрасаюз, таксама маюць сваё адлюстраванне ў эканоміцы. Таму трэба ажыццявіць дадатковыя праграмы абароны, каб палякі ў як найменшай ступені адчувалі наступствы абмежаванняў.

Нагадваем, першы варыянт антыінфляцыйнага шчыта польскага ўрада ўступіў у сілу ў канцы снежня. У выніку былі зніжаны стаўкі акцызаў на паліва і энерганосьбіты. У сваю чаргу, другі варыянт шчыта ўступіў у сілу з 1 лютага і зводзіўся да зніжэння да нуля стаўкі ПДВ, у тым ліку на прадукты харчавання і паліва – з 23 да 8 працэнтаў. Паводле першапачатковых планаў антыінфляцыйны шчыт павінен дзейнічаць да 31 ліпеня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Маскоўская біржа не будзе працаваць да канца наступнага тыдня

13.03.2022 17:09
На думку незалежных аналітыкаў, маскоўская біржа перастала мець значэнне для сусветных фінансавых рынкаў.