Беларуская Служба

Маскоўская біржа не будзе працаваць да канца наступнага тыдня

13.03.2022 17:09
На думку незалежных аналітыкаў, маскоўская біржа перастала мець значэнне для сусветных фінансавых рынкаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.shutterstock, Autorstwa shutter_o

Маскоўская біржа не адкрыецца да канца наступнага тыдня. Такое рашэнне прыняў Цэнтрабанк у сувязі з санкцыямі Захаду, уведзенымі супраць Расіі. Біржу ў расійскай сталіцы закрылі, бо Крэмль баяўся, што акцыі расійскіх кампаній будуць выкупленыя амаль за бесцань.

На думку незалежных аналітыкаў, маскоўская біржа перастала мець значэнне для сусветных фінансавых рынкаў, некаторыя з якіх спынілі гандаль расійскімі акцыямі і выключылі іх са сваіх індэксаў.

У Маскве біржавыя таргі былі прыпыненыя 25 лютага, і калі адновяцца, невядома. Пасля ўвядзення першых пакетаў эканамічных і персанальных санкцый супраць Расіі кошт акцыяў расійскіх кампаній знізіўся на некалькі дзясяткаў працэнтаў.

За вайну ва Украіне Маскоўская фондавая біржа была выключана з Федэрацыі еўрапейскіх фондавых біржаў і пазбаўлена правоў на членства ў сусветнай арганізацыі, якая аб'ядноўвае гэтыя фінансавыя інстытуты.
З 9 сакавіка па 9 верасня расійскім банкам забаронена прадаваць заходнія валюты. Кліенты банкаў могуць зняць са сваіх валютных рахункаў да 10 тысяч долараў наяўнымі. Захочуць больш – атрымаюць у рублях.

IAR /аз






Польскі эканамічны інстытут: З-за вайны Расія страціла ўжо больш за 15 мільярдаў долараў

11.03.2022 15:01
Гаворка ідзе пра страты ад знішчанай баявой тэхнікі, блакіроўкі экспарту і страты ВУП.