Беларуская Служба

Украінцы змогуць заснаваць бізнес у Польшчы на тых жа ўмовах, што і палякі

15.03.2022 12:03
Умовай з’яўляецца законнае знаходжанне ў Польшчы і атрыманне ідэнтыфікацыйнага нумара PESEL.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прыняты надоечы Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны прадугледжвае, у тым ліку, выгады для тых бежанцаў, якія захочуць заснаваць у Польшчы бізнес.

Новыя палажэнні тычацца ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы легальна, то бок на падставе спецыяльнага акта або закона аб іншаземцах. У адпаведнасці з гэтымі правіламі грамадзяне Украіны змогуць заснаваць і весці прадпрымальніцкую дзейнасць у Польшчы на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы. Умовай з’яўляецца атрыманне ідэнтыфікацыйнага нумара PESEL. Калі знаходжанне прадпрымальніка – грамадзяніна Украіны ў

Польшчы перастане быць законным, то ён будзе аўтаматычна выдалены з Цэнтральнага рэестра і звестак аб гаспадарчай дзейнасці.

gazetaprawna.pl/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Амбасадар Украіны заклікае суайчыннікаў прымаць нумар PESEL

13.03.2022 20:02
«Гэта аблегчыць украінцам паўсядзённыя справы, звязаныя з знаходжаннем у Польшчы», - пераконвае Андрэй Дэшчыца.

Украінскія ўцекачы змогуць карыстацца ў Польшчы бясплатнай медыцынскай апекай

14.03.2022 12:45
Гэта, між іншым, прадугледжвае, адмысловы закон, які ў выходныя падпісаў прэзідэнт Польшчы.