Беларуская Служба

Амбасадар Украіны заклікае суайчыннікаў прымаць нумар PESEL

13.03.2022 20:02
«Гэта аблегчыць украінцам паўсядзённыя справы, звязаныя з знаходжаннем у Польшчы», - пераконвае Андрэй Дэшчыца.
     .
Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дэшчыца.PAP/Radek Pietruszka

Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дэшчыца заклікае сваіх суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, прыняць ідэнтыфікацыйны нумар (PESEL). Такую магчымасць гарантуе прыняты надоечы ў Польшчы сілу Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны.

«Я не бачу ніякай пагрозы ў сувязі з прадастаўленнем маім суайчыннікам нумара PESEL», – сказаў Андрэй Дэшчыца. Як ён падкрэсліў, гэта прывядзе ў парадак становішча ўкраінскіх уцекачоў і аблегчыць ім паўсядзённыя справы, звязаныя з знаходжаннем у Польшчы.

Нагадваем, у Польшчы без нумара PESEL немагчыма вырашыць большасці бюракратычных справаў.

IAR/аз

Сейм Польшчы прыняў Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны

12.03.2022 14:13
Закон дазваляе ўкраінцам, якія бягуць ад вайны, працаваць у Польшчы, атрымліваць адукацыю і аказваць ім медыцынскую дапамогу.