Беларуская Служба

Nestle паддалася ціску і адклікае частку сваіх брэндаў з Расіі

26.03.2022 09:17
Аднак, кампанія адтуль зусім не знікае, як і прапанова многіх іншых.
.
.stevepb/pixabay.com/CC0

Газета «Rzeczpospolita» піша, што Nestle прызнала ў заяве, што такія прадукты, як батончыкі KitKat або Nesquik, знікнуць з Расіі. У цэлым кампанія адклікае прадукты, якія не падпадаюць пад асноўныя і неабходныя катэгорыі. У той жа час швейцарская група абвясціла, што прадоўжыць продаж дзіцячых тавараў і дабавак у Расіі.

– Прыбытку ў Расіі мы не чакаем, таму падаткаў у бюджэт таксама не будзе. Любы прыбытак будзе перададзены дабрачынным арганізацыям, – паведамляе Nestle.

Выданне адзначае, што на працягу некалькіх дзён, асабліва ў сацыяльных сетках, ідзе сапраўдная бітва супраць Nestle, якая спачатку вельмі рашуча адказала, што не мае намеру выходзіць з Расіі. Гэта нават выклікала пагрозы хакерскіх нападаў на офісы і кампаніі групы па ўсім свеце. Адмыслоўцы адзначаюць, што маштаб уцягвання спажыўцоў у гэтую справу – гэта з’ява, якой раней ніхто не назіраў.

Масавыя дзеянні таксама адбываюцца супраць французскай групы Adeo, аператара сетак Auchan, Leroy Merlin і Decathlon. – Не толькі грамадская думка, але і ўрады ўсіх краін павінны ўплываць на ўласных прадпрымальнікаў, каб яны перасталі працаваць у Расіі і Беларусі. Як спажыўцы, мы павінны байкатаваць пакупкі ў Auchan, Leroy Merlin або Decathlon і пазбягаць усіх прадуктаў групы Nestle. Гэта адзіны спосаб прымусіць кампаніі пакінуць Расію, – дадае на старонках газеты старшыня Гандлёва-прамысловай палаты харчовага рынку Польшчы Анджэй Яворскі.

ав

Прэзідэнт Польшчы ў звароце да нацыі: Украінцы паказваюць усяму свету, што такое сапраўдная мужнасць і адвага

25.03.2022 08:33
«Расійская агрэсія прывяла да найбуйнейшага глабальнага крызісу бяспекі з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны».