«Мір з захапленнем глядзіць на ўдзел палякаў у дапамозе ўцекачам з Украіны, як дзяржава і грамадства мы праходзім выпрабаванне на салідарнасць» – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў тэлезвароце да жыхароў Польшчы. Палітык падкрэсліў, што польскія ўлады кажуць аб канкрэтнай падтрымцы Польшчы з боку ЕЗ і міжнародных арганізацый.
У вячэрняй прамовг на тэлеканале TVP прэзідэнт Дуда таксама распавёў пра вынікі саміту НАТА ў Бруселі і візіт амерыканскага прэзідэнта ў Польшчу, які пачынаецца ў пятніцу, 25 сакавіка:
-Роўна месяц таму-24 лютага- Расія пачала ўзброеную агрэсію супраць незалежнай і дэмакратычнай Украіны. Украінская армія і народ аказвае жорсткае супраціў захопнікам, гераічна абараняючы сваю Радзіму. Пад кіраўніцтвам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага яны паказваюць, чым з'яўляецца сапраўдная мужнасць і адвага.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што «расійская агрэсія прывяла да найбуйнейшага глабальнага крызісу бяспекі з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны».
«Як Прэзідэнт Рэспублікі Польшча, я паслядоўна імкнуся на міжнароднай арэне ўмацаваць бяспеку Польшчы, а таксама да яшчэ большай падтрымкі ваюючай Украіны», – падкрэсліў кіраўнік Польшчы.
tvp/эж