Беларуская Служба

Bloomberg выходзіць з Расіі і Беларусі

30.03.2022 09:20
Медыягігант прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі.
Bloomberg Europe studio
Bloomberg Europe studioBy Kowarisuki - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3229449

Медыягігант Bloomberg абвясціў аб выхадзе з Расіі і Беларусі. На пачатку сакавіка кампанія прыпыніла працу сваіх журналістаў, каб не прыцягваць іх рызыцы прыцягнення да крымінальнай адказнасці за разгалошванне інфармацыі аб вайне ва Украіне. Цяпер расійскія і беларускія інвестары не будуць мець доступу да фінансавых прадуктаў кампаніі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Ва Украіне працягваецца вайна. Больш за месяц украінская армія гераічна адбівае чарговыя атакі расійскіх войскаў. Увесь цывілізаваны свет жорстка пратэстуе супраць палітыкі Крамля і ўдараў наношаных па цывільных аб'ектах, у тым ліку школах, бальніцах і жылых дамах.

Спіс кампаній, якія адмаўляюцца або прыпыняюць сваю дзейнасць на расійскім рынку, выказваючы такім чынам свой супраціў расійскаму ўварванню ва Украіну, расце з кожным днём. У панядзелак да яго далучылася кампанія Bloomberg LP – мацярынская кампанія Bloomberg News. Крыху раней, то бок 4 сакавіка, агенцтва часова прыпыніла працу сваіх журналістаў у Расіі.

Такое рашэнне выкліканае наступствамі раптоўных змен у расійскім заканадаўстве. Ужо ў першыя дні сакавіка Савет Федэрацыі, то бок верхняя палата расійскага парламента, ухваліў прыняты Думай праект закона, які абавязвае расійскія СМІ публікаваць інфармацыю толькі з дзяржаўных крыніц. Але на гэтым не канец. Журналістам у Расiі забаронена выкарыстоўваць словы «вайна» і «ўварванне». Такое рашэнне прыняў рэгулятар СМІ «Раскамнагляд».

Журналісты, якія апісваюць цяперашнюю сітуацыю ва Украіне, замест забароненых павінны выкарыстоўваць тэрмін: «спецыяльная ваенная аперацыя». За парушэнне ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
«Змяненне крымінальнага заканадаўства [...] робіць кожнага незалежнага рэпарцёра злачынцам [...] і перашкаджае любой форме нармальнай журналістыкі ў краіне», – сказаў Джон Міклетвэйт, галоўны рэдактар амерыканскага агенцтва. Расіяне паказалі, што не жартуюць. На мінулым тыдні за парушэнне закона закрылі рэдакцыю «Новай газеты».

Выхад кампаніі Bloomberg з расійскага рынку азначае, што кліенты не будуць мець доступу да фінансавых прадуктаў кампаніі. «У першую чаргу гаворка ідзе пра інфармацыю, якая падавалася праз тэрмінал, а таксама біржавыя гандлёвыя пляцоўкі або сістэму даных», – паведамляе агенцтва, якое цытуе Gazeta Wyborcza.

аз

Decathlon прыпыняе працу крамaў у Расiі

29.03.2022 20:32
Некалькі дзён таму Украіна заклікала да глабальнага байкоту французскіх кампаній, якія яшчэ не выйшлі з расійскага рынку.